Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.11.2022

2022 год адзначаны вялікай падзеяй у культырным жыцці Беларусі – 140-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

140 год – вялікая дата, вялікая падзея для культурнага і асветніцкага жыцця. Яе знакавасць яшчэ і ў тым, што адбываецца яна ў Год гістарычнай памяці.

Школьная бібліятэка далучылася да святкавання юбілейнай даты, 16 лістапада запрасіла вучняў 6 “В” класа прыняць удзел у інтэграваным уроку “Чытаем Коласа і Купалу разам”, які з’яўляецца сведчаннем павагі і ўдзячнасці класікам.  

Вядучыя 11 “А” класа Ісайкіна Анастасія і Пархановіч Марыярасказалі цікавыя факты з жыцця пісьменнікаў. На працягу сустрэчы прагучалі вершы паэтаў. Бібліятэкар правяла агляд медыя выставы “Песняры зямлі беларускай”, на якой былі прадстаўлены шматлікія творы юбіляраў, матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчай спадчыне пісьменнікаў. Хлопцы і дзяўчаты праявілі зацікаўленасць да QR-куба, пры дапамозе якого адкрылі спасылку на дакументальны фільм «Два Яблыкі на адной галінцы». Паглядзелі сюжэт аб наведванні мемарыяльнага запаведніка і дома-музея народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, а таксама дакрануліся да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэтаў.

 

 

Разделы сайта