Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Книги-юбиляры -2024

 

Бібліятэка ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Баранавічы”. 

 

Кнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў 2024

 

Рэкамендацыйны спіс  літаратуры.

  

Прадстаўленыя зборнікі і творы мастацкай беларускай літаратуры ў 2024 годзе адзначаюць юбілеі з дня напісання. Аўтары – вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Яны класікі нашай літаратуры.  Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць у будучыне. А юбілейная дата – добрая нагода ўспомніць і прачытаць сѐння.

55 гадоў п’есе А. Макаёнка “Зацюканы апастол”.

Андрэй Макаёнак (1920-1982) - адзін з самых яркіх беларускіх  драматургаў. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга.

Напрыклад, калі чытаеш п’есу “Зацюканы апастол” , торазважаеш менавіта пра тое, дзе і як гучыць голас сумлення, дзе здавалася б усё проста і зразумела, але заўсёды ёсць выбар. Для Малога, які расце ў сям’і са складанымі адносінамі, гэты выбар у тым, як уратаваць свет. Ён усё бачыць і разумее, адчувае, што вакол шмат несправядлівасці і пры гэтым – сваю нейкую выбранасць, нават не ў адной канкрэтнай сям’і, а ў цэлым свеце. І ён, здаецца ведае, як зрабіць яго лепшым. 

50 гадоў – зборніку паэзіі Р. Баравіковай “Рамонкавы бераг”.

 

Аўтар  з цяплом і пранікненасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб сяброўстве і каханні.       

Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Раісы Баравіковай цікавымі і запамінальнымі.                                                      

90 гадоў –  аповесці Я Коласа “Дрыгва”

 

Аповесць “Дрыгва” напісана ў 1932-1933 г.г. У творы заснаваным на рэальных фактах, апісаны падзеі часоў белапольскай акупацыі часткі тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 годах. Цэнтральны вобраз у аповесці – просты беларускі селянін – дзед Талаш. У свае ўжо немаладыя гады ён далучыўся да рэвалюцыйнай барацьбы, узначаліў партызанскі атрад, які ваяваў супраць польскіх войск на Палессі.

“Аповесць “Дрыгва” яшчэ больш прыкавала ўвагу пісьменнікаў да нашай надзвычай багатай гераічнай рэчаіснасці і накіравала развіццё беларускай прозы па шляху высокай прастаты, паклаўшы пачатак каштоўнай традыцыі – браць за героя мастацкага твора народнага героя, у якім якасці народа праяўляецца з асаблівай паўнатой і блескам”. Ул. Карпаў.

90 гадоў –  аповесці  Я Маўра “ТВТ”.


Янка Маўр (сапраўднае імя Іван Міхайловіч Фёдараў) – беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. З  героямі кніг родапачынальніка прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанру ў беларускай прозе Янкі Маўра заўсёды цікава і прыемна знаёміцца. У сваіх творах пісьменнік стварыў яркія чалавечыя характары, у якіх на першым плане – гуманізм, высокароднасць, мужнасць.

Не можа зацікавіць чытачоў прыгодніцкая аповесць “ТВТ” (1934), дзе асноўныя дзеючыя асобы – члены Таварыства ваяўнічых тэхнікаў. Яны аб’явілі вайну няўменню: усё для сябе робім самі і гатовы дапамагчы іншым. Як лепшы твор беларускай дзіцячай літаратуры аповесць “ТВТ” у 1934 годзе была адзначана першай прэміяй на Усебеларускім конкурсе. На Усесаюзным з’езде пісьменнікаў у тым жа 1934 годзе С.Маршак назваў яе лепшым творам усей савецкай дзіцячай літаратуры. 

100 гадоў –  п’есе Я. Купалы “Тутэйшыя”.

 

П’еса Я Купалы “Тутэйшыя” упершыню апублікавана ў часопісе “Полымя” ў 1924 годзе. Падзеі ў п’есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час  - 1918 -1920 г.г., калі адна акупацыя змянялася другой. Галоўны герой Мікіта Зносак, які пры царызме быў калежскім рэгістратарам, але у новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: “Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае”. Таму для Мікіты ўсё роўна пры якой уладзе ён жыве, хто ён сам, абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба.

П’еса “Тутэйшыя” застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці. 

45 гадоў –  раману Ул. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.

 

Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу. Раман “Чорны замак Альшанскі” быў таксама пакладзены і ў сцэнар да аднайменнага фільму. “Чорны замак Альшанскі” адзін з тых раманаў, які можна перачытваць некалькі разоў і адкрываць для сябе нешта новае.

65 гадоў – зборніку вершаў П. Броўкі “Пахне чабор” (1959)

 

Без творчасці Пятруся Броўкі немагчыма ўявіць шляхі і тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі. Зборнік вершаў  “Пахне чабор”  прадстаўляе усхваляваны лірычны маналог, прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця. П. Броўка выявіў сябе сапраўдным майстрам інтымнай і пейзажнай лірыкі.

Асноўны змест верша “Пахне чабор” – роздум пра складанасць жыцця, пра ўпушчаныя яго магчымасці, што нараджае душэўны смутак. У юнацтве не хапіла лірычнаму герою адвагі прызнацца ў каханні дзяўчыне “ў белай іскрыстай хусцінцы”, калі ў бары пах чабор. У сваіх пейзажных творах паэт вельмі вобразна, з яркай асабовасцю пачуццяў і фарбаў раскрывае  непаўторны воблік Бацькаўшчыны. Паэт вядзе шчырую, прачулую размову з лесам, дрэвам, пчалою, ён паэтызуе крыніцу, неба, раку, поры года ў вершах “Ты, мая пчолка”, “Мая Ушачка”, “Зімовыя малюнкі” і інш. 

60 гадоў –  раману Я. Брыля  “Птушкі і гнёзды”.


Раман “Птушкі і гнёзды” не з’яўляецца лёгкім для чытання, бо ён расказвае пра жахлівыя і драматычныя падзеі, выпрабаванні, што выпалі на долю галоўнага героя Алеся Руневіча. Біяграфія героя цалкам супадае з біяграфіяй самога Янкі Брыля. Аднак пісьменнік не супастаўляе сябе і героя рамана. Гэта твор пра цэлае пакаленне моладзі, пра тых хто ў цяжкія для Бацькаўшчыны часы верылі ў перамогу над ворагам і рабілі ўсё для хуткога надыходу вызвалення.

У свім рамане Янка Брыль паказвае зверынае аблічча фашызму з таго боку, з якогагэтага не рабіў у нашай літаратуры ніхто. Ідэя рамана алегарычна выяўляецца праз яго назву. Руневіч вярнуўся на Радзіму, дзе нарадзіўся, атрымаў выхаванне, спазнаў першыя жыццёвыя радасці.  У чалавека сувязь з Бацькаўшчынай мацнейшая, дзеля вяртання на Радзіму ён гатовы прайсці праз самыя цяжкія выпрабаванні, жыццёвыя ахвяры.

60 гадоў –  раману І. Шамякіна “Сэрца на далоні”.

Раман І. Шамякіна “Сэрца на далоні” аб годнасці чалавека – працоўнай і прафесійнай, аб людзях духоўна багатых і прыгожвх і аб тых, хто маладушны і подлы. Твор пісьменніка шматпланаваны і шматпраблемны, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў.  “Асэнсаванне чалавечага падзення” мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў  аб’яўлены здраднікам – асноўныя сюжэтныя лініі твора.

Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу – ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага станаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца у рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя. 

60 гадоў –  аповесці В. Быкава “Альпійская балада”.

Да наібольш папулярных аопесцяў В. Быкава належыць “Альпійская балада”. Яна шмат перекладалася на замежныя мовы і выдавалася далёка за межамі Беларусі. На аснове аповесці  створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет.  

Мінулая вайна паказала, якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек. Да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізкасці апусціцца другія. Побач з гераічнымі прыкладамі, якія ўзвышаюць чалавечую сутнасць, вайна паказала ў той жа час з ўсей нагляднасцю да якой мізэрнай вартасці зводзіцца чалавечая асоба, калі дзейнічае ваўсю правіла: мэта – ўсё, сродкі – нішто.     

60 гадоў –   кнізе для дзяцей А. Вольскага “Чарнічка”.

Творы Артура Вольскага карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод юных чытачоў. Яны дамагаюць лепш зразумець дзяцей, глыбей пранікнуць у дзіцячы свет.

У творах пісьменніка маленькі чытач знойдзе пэўныя жыццёвыя ўрокі - ўрокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, дружбы. Урокі любві да роднай зямлі, мовы, да сваёй Бацькаўшчыны.

Кнігі А. Вольскага дораць радасць учарашнім, сённяшнім, заўтрашнім пакаленням юных чытачоў Беларусі.

60 гадоў –   казцы Ул. Дубоўкі  “Мілавіца”.

Ул. Дубоўка стварыў вершаваныя казкі для дзяцей “Мілавіца”, “Цудоўная знаходка”, “Кветкі – сонцавы дзеткі”, “Казкі”, “Залатыя зярняты” і іншыя.

У казке «Мiлавiца» хлопец з васiльковымi вачыма хоча разгадаць тайну, чаму над Палессем прастаяла сонца аж 3 гадзiны. Хлопец сустрэў прыгажуню, якая згадзiлася iсцi ў прынѐманскi край, калi хлопец зробiць ѐй чаравiкi з рачнога пяску. З дапамогай Сонца герою гэта ўдалося выканаць, Мiлавiца iдзе з хлопцам, каб i там дапамагаць людзям.   

Разделы сайта