Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.12.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 06.12.21г па 10.12.21г ва ўстанове адукацыі ДУА «СШ №17 г. Баранавічы» праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у межах якога былі праведзены цікавыя мерапрыемствы. Запланаваныя мерапрыемствы разнастайныя па форме і змесце, адаптаваныя да ўзросту і магчымасцяў навучэнцаў. Пры планаванні ўлічваліся вучнёўскія прапановы і запыты.

У першы дзень адкрыцця быў аформлены стэнд, дзе змясцілася інфармацыя аб запланаваных мерапрыемствах, цікавыя і пазнавальныя звесткі аб роднай мове. Гэты стэнд працаваў на працягу ўсяго Тыдня, на ім былі размешчаны: «Скарбонка роднай мовы», рэклаўныя замалёўкі «Смак беларускай мовы», выстава калажаў «Зямля бацькоў – зямля святая».

Усе мерапрыемствы праводзіліся а ў адпаведасці з планам, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі. Удзел у мерапрыемствах прымалі вучні 1-4 класаў, ГПД, бібліятэка. Настаўнікамі пачатковых класаў з актыўным удзелам вучняў былі падрыхтаваны і праведзены цікавыя конкурсы, віктарыны, гульні.

Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. Пераможцы былі адзначаны граматамі.

Разделы сайта