Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.12.2021

Тыдзень беларускай мовы пад назвай “Пясняр чыстае душы” (да 130-годдзя М.Багдановіча)

З 06 па 10 снежня ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы пад назвай “Пясняр чыстае душы” (да 130-годдзя М.Багдановіча). Усе дні для вучняў былі насычанымі і пазнавальнымі. Кожную раніцу гучаў плэй-ліст “Музыка перш за ўсё” (цыкл песень У.Мулявіна на вершы паэта). Для пачаткоўцаў была арганізавана літаратурная хвілінка “Чытаем Багдановіча разам”, вучні старэйшых класаў разгадвалі кросенсы на вершы паэта. А самай значнай падзеяй стала імпрэза-конкурс выразнага чытання “У паэтычным садзе Багдановіча”, у якой удзельнічалі вучні 5-11 класаў. Вынікі конкурса былі адзначаны дыпломамі. Цяжка было членам журы вылучыць самыя шчырыя, самыя артыстычныя выступленні. Пераможцамі сталі Пархановіч Марыя, Ісайкіна Анастасія ( 10 А клас), Шэйнін Мікіта ( 11А клас), Бондар Канстанцін ( 6В клас), Собаль Анастасія (5 Г клас). Ніхто з удзельнікаў не застаўся без дыплома, усе былі задаволены святочнай праграмай.

Разделы сайта