Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2022

З 19 па 25 лютага ў школьнай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Спадчыну нельга ўявіць без народных традыцый і абрадаў, мінулай гісторыі, знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

На выставе-прысвячэнні «Дзіўная родная мова» была прадстаўлена мастацкая літаратура беларускіх класікаў, зборнікі беларускай прозы, паэзіі, драматургіі сучасных аўтараў.

Гульня «Простая беларуская ежа» запрашала паспрабаваць беларускія прысмакі: клёцкі, дранікі, мачанку, бульбяную бабку і інш. Удзельнікі чыталі апісанне беларускай стравы, знаходзілі яе на “смачным” стале.

Смакавалі мову і праглядам сацыяльнай рэкламы «Смак мовы».

Удзельнікам інтэрактыўнай гульні «Смак роднай мовы» неабходна было выбраць “смачнае” слова і хутка перакласці яго на беларускую мову. Так кожны праверыў сябе, наколькі ён добра ведае самабытныя беларускія словы і ўзбагаціўся з дапамогай іншых вучняў новымі ведамі.

Што можа быць займальней, чым чытанне добрай кнігі на роднай мове? Для вучняў 3 класаў быў падрыхтаваны рэкамендацыйны агляд літаратуры «Чароўны свет маленства». Юныя чытачы пазнаёміліся с лепшымі творамі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў: Раісы Баравіковай, Людмілы Рублеўскай, Уладзіміра Ліпскага, Атура Вольскага і іншых. Іх кнігі вельмі пазнавальныя, вучаць назіральнасці, любові да прыроды, сям’і, роднай зямлі, лёгка запамінаюцца.

Запатрабаваным у чытачоў стаў бібліятэчны калейдаскоп «Размаўляй са мной па-беларуску!», дзе можна было даведацца ці паглядзець, як перакладаецца на беларускую мову тое ці іншае агульнаўжывальнае беларускае слова.

 

Разделы сайта