Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.04.2022

Чытачы зазірнулі ў куфар хатніх рэцэптаў “Смачна есці”

8 красавіка ў школьнай бібліятэцы чытачы зазірнулі ў куфар хатніх рэцэптаў “Смачна есці”. Беларускі народ мае багатую культурную спадчыну, яе цікавай старонкай з’яўляецца – гісторыя і традыцыі беларускай нацыянальнай кухні, якая існуе ўжо шмат стагоддзяў.

Выстава - прэзентацыя не толькі пазнаёміла наведвальнікаў з старадаўнімі рэцэптамі беларускай кухні, але і прапанавала 10 беларускіх страў, якія варта гатаваць дома, ды часцей. На старонках маляўнічых выданняў “Энциклопедия белорусской кухни» і “Бульба беларуская” можна было даведацца аб гісторыі харчавання на тэрыторыі Беларусі у розныя гістарычныя перыяды, таксама аб самабытных абрадах і святах Беларусі, звязаных з нацыянальнымі традыцыямі беларускай ежы.

Старадаўнія рэцэпты беларускай кухні захаваліся да нашых дзён, і цікавасць да іх сярод жыхароў і гасцей краіны расце. Запрасіць сяброў на святочную мачанку ці парадаваць сям’ю бульбянымі зразамі? Сярод рэцэптаў беларускай кухні шмат такіх, якія сёння задаволяць любых гурманаў.

 

Разделы сайта